Без жартаў. Эканоміка Беларусі расце вельмі павольна з-за цёплай зімы

У студзені-лістападзе валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас усяго на 1,1%.
Рост эканомікі цалкам мог быць больш актыўным, калі б не цёплая зіма, адзначаюць у сваім аглядзе аналітыкі ЕАБР.

Справа ў тым, што значная частка беларускага ВУП забяспечваецца энергетычным сектарам Беларусі. А з улікам таго, што лістапад у мінулым годзе быў анамальна цёплым: сярэдняя тэмпература склала 4,2 ° С — беларускім энергетыкам прыйшлося працаваць не з поўнай загрузкай.

Адпаведна, з-за цёплай зімы было выпрацавана менш электрычнасці і цяпла, што ў сваю чаргу магло аказаць стрымваючы эфект на рост эканомікі ў цэлым.

Мяркуючы па ўсім, снежаньская і студзеньская статыстыка дзяржаўных эканамістаў таксама не пацешыць — маразоў і снегу гэтай зімой беларусы пакуль не дачакаліся.


Паводле gazetaby.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: