Згодна
з указам, алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы беларускай вытворчасці, якія рэалізуюцца ўладальнікам крамаў беспадаткавага гандлю для наступнага продажу, вызваляюцца ад акцызаў, піша
belsat.eu.
Што гэта значыць?
Безакцызны алкаголь і цыгарэты будуць таннейшымі. Праз павелічэнне продажу дзяржава хоча падтрымаць вытворцаў гэтай прадукцыі.
Падтрымліваюць іх не ў першы раз: гэтак два апошнія месяцы 2016-га стаўка акцызу на моцны алкаголь была
зніжаная на 2,8 % і склала Br 13,45 за 1 літр 100 %-га спірту, які ўтрымліваўся ў гатовай прадукцыі.
Акцызы ў свеце звычайна можна сустрэць на таварах, шкодных для здароўя, а таксама прадметах раскошы. У Беларусі акцызамі абкладзеныя нават алеі для карбюратарных рухавікоў (поўны спіс усіх падакцызных тавараў гл.
у арт. 111 Падаткавага кодэксу).