Беларусь — лідэр па ўзроўні інфляцыі ў Мытным Саюзе

Беларусь лідзіруе па тэмпу інфляцыі ў Мытным саюзе, сведчаць матэрыялы Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі (Белстат ).



Так, за студзень-красавік спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў Беларусі выраслі на 6,6% , у той час як у партнёраў рэспублікі па Мытсаюза Расіі і Казахстана на 3,2% і 3,9% адпаведна. Пры гэтым за год (з красавіка 2014 года ў параўнанні з красавіком 2013) у Беларусі цэны выраслі на 17,2%, у той час як у Расіі на 7,3%, у Казахстане — на 6,5%, паведамляе interfax.by.

Акрамя таго, Беларусь у красавіку стала “пераможцам” сярод краін МС па росце коштаў на прадукты харчавання — яны падаражэлі за месяц на 2% (Расія — 1,4%, Казахстан — 1%). Беларусь замацавала за сабой лідэрства па росце коштаў на мяса — на 3,1%, алей — на 1,5%, макаронныя вырабы — на 2,9% , садавіну — на 5,4%, алкагольныя напоі — на 1,8%.

Разам з тым, у красавіку Беларусі павольней, чым у Расіі і Казахстане, даражэлі цукар — на 0,1%, бульба — на 3,4%, тытунёвыя вырабы — на 0,2%. Цэны на малако ў рэспубліцы ўдалося ўтрымаць на ўзроўні сакавіка. Таксама ў Беларусі знізіўся кошт жывёльнага масла — на 0,1% і яйкі — на 2,7%.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!