Bitcoin працягвае імкліва расці

Bitcoin дасягнуў 38 тысяч долараў — падаражэў з пачатку года на 8 тысяч.



Крыптавалюта перасягнула рэкордную адзнаку ў 38 тысяч долараў і ўсталяваў чарговы гістарычны рэкорд. Пра гэта сведчаць таргі на біржы крыптавалюты Coindesk у чацвер, 7 студзеня, паведамляе korrespondent.net.

Падчас гандлёвай сесіі ў чацвер Bitcoin рос на 2,73% і ў піку дасягаў 38,1 тысячы долараў. На гэты момант курс трохі адкаціўся і знаходзіцца ніжэй гэтай адзнакі.

З 1 студзеня Bitcoin вырас у цане больш чым на 8 тысяч долараў, або амаль на 30 працэнтаў.

Пры гэтым аналітыкі лічаць, што кошт біткоіна можа дасягнуць нават і 146 тысяч долараў за манету. Бягучая рынкавая капіталізацыя біткоіна ў 575 мільярдаў долараў павінна вырасці ў 4,6 разы, прагназуюць эксперты.

Bitcoin рэзка вырас у апошнія месяцы. Яшчэ ў пачатку кастрычніка гэта крыптавалюта каштавала каля 11 тысяч долараў. А ад пачатку 2020 года падаражэла ў тры разы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: