Бізнесоўцы абмяркуюць дзелавы клімат і ўмовы для прадпрымальніцтва ў Беларусі

У Мінску і рэгіёнах краіны у чацвёрты раз пройдзе Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва.

Форум адбудзецца з 18 па 24 сакавіка, і яго праграма разлічаная на самую шырокую аўдыторыю: ад школьнікаў да прадстаўнікоў буйнога бізнесу. У плыні Тыдня беларускага прадпрымальніцтва будуць абмяркоўвацца пытанні даступнасці фінансавых інструментаў для развіцця бізнесу, знешнеэканамічнай дзейнасці суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, роля малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў развіцці рэгіёну, пытанні, звязаныя з нарматыўна-прававым рэгуляваннем дзейнасці суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, партнёрства бізнесу і некамерцыйных арганізацый, а таксама магчымасці развіцця бізнесу ў сістэме стартапаў. Круглыя ​​сталы, панэльныя дыскусіі, навучальныя семінары і канферэнцыі, профільныя пасяджэнні, выступы топ-менеджараў і бізнес-лідараў краіны – агулам за сем дзён пройдзе больш за 100 мерапрыемстваў.

Арганізатары форума падрыхтавалі шэраг «фірмовых» акцый. Вось самыя адметныя з іх:
1. Сустрэчы прадстаўнікоў бізнесу і розных галін улады на месцах;
2. Акцыя «Прадпрымальнікі пра прадпрымальніцтва», калі прадстаўнікі дзелавых колаў прыходзяць у аўдыторыі розных навучальных устаноў і распавядаюць пра эканоміку, бізнес і сваю дзейнасць;
3. Акцыя «Дэманструем свой бізнес», калі вы можаце наведаць прадпрыемствы, каб убачыць, як працуе бізнес знутры. Гэтыя акцыі праходзяць адначасова па ўсёй краіне, ахопліваючы максімальна магчымую аўдыторыю.
4. Акцыя «Падары кнігу бібліятэцы».

Ключавой падзеяй Тыдня беларускага прадпрымальніцтва сёлета стане Рэспубліканскі дзелавы Форум «Развіццё прадпрымальніцтва Беларусі: стратэгія і тактыка». Ён пройдзе 20 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Мэтавая аўдыторыя форуму — прадпрымальнікі, кіраўнікі, топ-менеджары, уласнікі, дырэктары, маркетолагі, інвестары, прадстаўнікі дзяржорганаў, дыпламатычнага корпуса, навуковых колаў, СМІ. Форум будзе праходзіць у фармаце пленарнага пасяджэння і трох тэматычных круглых сталоў на актуальныя тэмы.

Плануецца, што на Форуме будуць прадстаўлены вынікі апытання Індэкса дзелавога аптымізму (ІДА) — аналітычнага даследавання, якое паказвае, як уладальнікі бізнесу ацэньваюць створаныя ў краіне ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва, і праект Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі — дакумент, што змяшчае прапановы па паляпшэнні дзелавога клімату ў краіне, які выпрацоўвае ўся бізнес-супольнасць Беларусі.

Прыемным дадаткам праграмы Тыдня беларускага прадпрымальніцтва будуць культурна-асветніцкія мерапрыемствы, якія праводзяцца сумесна з джаз-клубам Яўгена Уладзімірава & Уладзіміра Карагіна, Нацыянальным гістарычным музеем, Мастацкай галерэяй «Універсітэт культуры» і іншымі партнёрамі.
Чакаецца, што ўдзел форуме возьмуць некалькі тысяч чалавек.

IV Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва ладзяць Саюз юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» сумесна з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дэпартаментам па прадпрымальніцтву, Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва і рэгіянальнымі бізнес-асацыяцыямі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!