Бязмытны парог на замежныя пасылкі могуць павялічыць да 200 долараў

Парог бязмытнага ўвозу тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях у Беларусь можа быць павялічаны, паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган у эфіры тэлеканала «Беларусь-1».
«Ёсць прапанова павялічыць парог да 200 долараў і 31 кілаграма. Цяпер прапрацоўваецца праект указа, які будзе ўнесены на разгляд кіраўніку дзяржавы», — заявіў міністр.

З 14 красавіка 2016 года максімальная сума пасылак у Беларусі абмежаваная 22 еўра і 10 кілаграмамі ў месяц (незалежна ад колькасці пакупак). За ўсё, што больш ліміту, трэба плаціць 30 адсоткаў з сумы перавышэння. Да таго ж дадаткова трэба заплаціць мытны збор у 5 еўра за здзяйсненне мытных аперацый за кожную пасылку.

У 2017 годзе атрымалі каля 11 мільёнаў пасылак з-за мяжы. Норму бяспошліннага ўвозу, гэта значыць 22 еўра па кошце, перавысіла толькі каля 1 адсотка з іх.

TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-10-03 10:25:13
Пра тое, як "добра" ўсё працавала апошнім часам: https://belisrael.info/?p=16667 (можна чытаць з сярэдзіны).

Больш цікавага на «Новым Часе»: