Беларусь гатова пастаўляць электраэнергію ва Украіну

Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску 

 



Па словах міністра, у 2015 годзе Беларусь у цэлым разлічвае падвоіць экспарт электраэнергіі.
 
"Калі ўсё пойдзе так, як мы разлічваем, у 2015 годзе экспарт электраэнергіі з Беларусі можа скласці 1 млрд кВт.гадз, у той час як у 2014 — каля 500 млн кВт.гадз", —  сказаў У.Патупчык.
 
 
Ён таксама праінфармаваў, што ў 2015 годзе Беларусь плануе імпартаваць з РФ 2,5 млрд кВт.гадз электраэнергіі.
 
 
Раней Мінэнерга Беларусі паведамляла, што ў 2015 годзе імпарт электраэнергіі складзе 2,8 млрд. кВт.гадз, пры гэтым увесь аб'ём імпарту прыйдзецца на Расію.
 
 
Паводле censor.net.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: