Беларусь рыхтуе дакументы для ўступлення ў СГА

Беларусь рыхтуе пакет неабходных дакументаў для ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА). Пра гэта сказана ў паведамленні Міністэрства эканомікі Беларусі. У Беларусі лічаць, што пасля завяршэння перамоў па далучэнні Казахстана да СГА зацікаўленасць з боку СГА да Беларусі павысілася.



«У цяперашні час беларускі бок рыхтуе пакет абноўленых дакументаў, якія апісваюць шырокі спектр пытанняў знешнегандлёвага і эканамічнага рэгулявання, для вывучэння членамі СГА. Чакаецца, што пасля яго падрыхтоўкі адбудзецца распрацаваная сакратарыятам СГА інтэграваная вучэбная праграма, якая ўключае, акрамя навучання экспертаў, распрацоўку праектаў будучых абавязацельстваў Беларусі перад СГА», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што Беларусь як член Еўразійскага эканамічнага саюза ўжо дэ-факта жыве па правілах СГА, бо гэтыя правілы, роўна як і абавязацельствы Расіі ў рамках СГА, ляглі ў аснову правілаў саюза. «Пасля завяршэння перамоўнага працэсу па далучэнні Казахстана да СГА (30 лістапада 2015 года) зацікаўленасць з боку СГА да Беларусі павысілася», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Нагадаем, Беларусь падала заяўку аб далучэнні да СГА ў 1993 годзе. Пасля 2005 году праца групы СГА па далучэнні Беларусі ажыццяўлялася ў нефармальным рэжыме, апошняе нефармальнае пасяджэнне рабочай групы адбылося ў маі 2013 года.

За мінулы перыяд перамоўнага працэсу ўдалося завяршыць двухбаковыя перамовы з 10 членамі СГА з 23, якія выказалі зацікаўленасць у правядзенні перамоваў з Мінскам, з астатнімі, у тым ліку ЗША і ЕС, трэба будзе завяршыць двухбаковыя перамовы па доступе на рынкі.

news.liga.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: