Беларусь — упэўнены лідэр па дэвальвацыі нацыянальнай валюты на тэрыторыі былога СССР

Біржавы курс долара ЗША 10 лютага пераадолеў адзнаку 22 тыс. рублёў і дасягнуў 22.069, што з'яўляецца новым гістарычным максімумам. Без уліку дэнамінацый 1994 і 2000 гадоў курс склаў 220.690.000 рублёў.



Па ступені абясцэнення нацыянальнай валюты да амерыканскага долара (з 1991 года) Беларусь застаецца лідарам на тэрыторыі былога СССР, пра што сведчыць праведзены БелаПАН аналіз валютных курсаў на 10 лютага без уліку грашовых рэформ.

За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся Туркменістан — 8.750.000, Узбекістан — 2.841.600, Украіна — 2.594.454 і Грузія — 2.485.800.

Далей ідуць: Таджыкістан — 783.980, Казахстан — 180.185, Арменія — 99.018, Расія — 78.681, Азербайджан — 78.510, Малдова — 20.079, Кыргызстан — 14.697.

Апошнія ў спісе дзяржавы Балтыі: Літва — 306,7, Эстонія — 139, Латвія — 124,9. Курс долара ў самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную валюту, без уліку дэнамінацыі складае 11.100.000 рублёў.

Такім чынам, беларуская валюта абясцэнілася ў дачыненні да амерыканскага долара ў 25,2 разы больш, чым валюта Туркменістана, у 77,7 разу — Узбекістана, у 85,1 разу — Украіны, у 88,8 разу — Грузіі, у 281,5 разу — Таджыкістана, у 1.225 разоў — Казахстана, у 2.229 разоў — Арменіі, у 2.805 разоў — Расіі, у 2.811 разоў — Азербайджана, у 10.991 раз — Малдовы, у 15.016 разоў — Кыргызстана, у 719.516 разоў — Літвы, у 1.587.812 разоў — Эстоніі і ў 1.767.358 разоў больш, чым валюта Латвіі. У выпадку з Прыднястроўем гэтыя суадносіны складаюць 19,9 разу.

Аднаго мільёна беларускіх рублёў (без уліку дэнамінацый) афіцыйны курс долара дасягнуў 17 снежня 1998 года, 5 млн. — 12 мая 2000 года, 10 млн. — 12 верасня 2000 года, 15 млн. — 26 кастрычніка 2001 года, 20 млн. — 3 красавіка 2003 года, 30 млн. — 26 сакавіка 2010 года, 50 млн. — 13 ліпеня 2011 года, 100 млн. — 7 мая 2014 года, 150 млн. — 15 студзеня 2015 года, 160 млн. — 18 жніўня 2015 года, 170 млн. — 25 жніўня 2015 года, 180 млн. — 25 лістапада 2015 года, 190 млн. — 12 студзеня 2016 года, 200 млн. — 17 студзеня 2016 года, 210 млн. — 22 студзеня 2016 года.

1 ліпеня 2016 года павінна адбыцца чарговая дэнамінацыя рубля (у суадносінах 1:10.000).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!