Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 снежня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 1103 ад 25 лістапада 2014 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале. 



Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту паніжаецца з 316,7 да 277,5 долара за адну тону. Пошліна на прамагонны бензін і таварныя бензіны складзе 249,7 долара (раней — 285), на лёгкія, сярэднія дыстыляты — 183,1 (209). Такая ж стаўка пошліны будзе дзейнічаць у дачыненні да бензолу, талуолу, ксілолаў, мазуту, змазачных і іншых маслаў, адпрацаваных нафтапрадуктаў, нафтавага коксу (акрамя кальцыніраванага) і бітуму. 



Пошліна на дызельнае паліва зніжаецца з 205,8 да 180,3 долара за адну тону, на звадкаваныя вуглевадародныя газы — з 125,8 да 124,8 долара за адну тону. 



У межах дагавораў аб Мытным саюзе (МС) і Адзінай эканамічнай прасторы Расія пастаўляе ў Беларусь нафту і нафтапрадукты без экспартных пошлін. Пошліны выплачваюцца ў расійскі дзяржбюджэт пры ажыццяўленні Беларуссю рээкспарту гэтых тавараў за межы МС або экспарту нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расійскай нафты. Памеры экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты ўстанаўліваюцца ўзгоднена ўрадамі Расіі і Беларусі.

 
Марына Носава, БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: