Бюджэт сталіцы напаўняюць галоўным чынам прыватнікі

Цягам першага паўгоддзя бягучага году ў кансалідаваны бюджэт Менску паступіла 6,3 мільярды рублёў у выглядзе падатковых плацяжоў. Пры гэтым тры чвэрці ад гэтай сумы пералічылі прадпрыемствы недзяржаўнага сектару эканомікі, паведамляе Белсат.
Недзяржаўныя прадпрыемствы ў Менску забяспечваюць 72 % бюджэту сталіцы. Дзяржаўны сектар пералічвае 22,3 % ад усіх паступлення, фізічныя асобы ўносяць у бюджэт гораду 2,8 %.

Адметна, што цяпер у сталіцы Беларусі налічваецца 136,5 тысячаў суб’ектаў недзяржаўнага сектару эканомікі. Дзяржаўны сектар прадстаўляюць каля 2,6 тысячаў прадпрыемстваў. Прыватныя фірмы заплацілі ў бюджэт гораду 4 млрд 690 млн рублёў, у той час як фірмы дзяржсектара 1 млрд 477 млн ​​рублёў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: