БНБ-Банк прапанаваў новы сімвал нацыянальнай валюты з літарай «Ў»

БНБ-Банк выпусціў абнаўленне дадатка imbanking.by, у якім упершыню прапануецца і выкарыстоўваецца арыгінальнае напісанне сімвала ў выглядзе 22-й літары беларускага алфавіту «Ў» для абазначэння беларускага рубля.
Цікава заўважыць, што літара «Ў» прысутнічае на кожным папяровым грашовым знаку беларускага рубля. Прапанаваная літара, без усялякага перабольшання, з'яўляецца адным з сімвалаў беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці — у Беларусі ёй нават усталяваны помнік у горадзе Полацку.

Безумоўна, адным з сімвалаў незалежнасці для дзяржавы з'яўляецца нацыянальная валюта. Варта адзначыць, што далёка не кожная валюта можа пахваліцца ўласным графічным абазначэннем. Можа, і праўда прыйшоў час беларускага рубля займець уласнае графічнае абазначэнне, такое блізкае, роднае і ўнікальнае для беларускага народа, як «Ў»!

«Ў» — гэта літара, якая падкрэслівае аўтэнтычнасць і ідэнтычнасць беларускай самасвядомасці.

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: