Больш за 2,5 мільёны беларусаў жывуць у галечы

У Беларусі 2 мільёны 667 тысячаў чалавек, якія маюць за месяц прыбытак не болей за 344 рублі.

Фота sputnik.by

Фота sputnik.by

Паводле звестак «Статыстычнага штогодніка Рэспублікі Беларусь, 2019 год», у краіне 2 мільёны 667 тысячаў чалавек, якія маюць за месяц прыбытак не болей за 344 рублі. Менавіта на такім узроўні ўстаноўлены мінімальны спажывецкі бюджэт (МСБ). Звесткі статыстыкі прыводзяцца за 2018 год, перадае Белсат.

Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы не перавышалі МСБ у разліку на аднаго члена сям’і з чатырох чалавек у 2018 годзе ў 29,4 % ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Для параўнання: у 2013 годзе гэты паказнік складаў 19,3 %, а ў 2017-м – 33,9 %.

Пры падліку сярэднедушавога рэсурсу (прыбытку) бярэцца агульны абʼём прыбыткаў, падзелены на колькасць насельніцтва. Улічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пенсіянеры, няпоўнагадовыя.

Урад, кіраўнік краіны абяцаюць, што заробкі вырастуць. Чакаецца, што перад прэзідэнцкімі выбарамі ў наступным годзе бюджэтнікам заробкі будуць павышаныя.

www.polskieradio.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: