Больш за 20% прадпрыемстваў Менска — стратныя

Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў і паслуг за першае паўгодзьдзе павялічыўся на 6,9% да 22 мільярдаў 183,8 мільёна рублёў, паведамляе Белстат.
На думку кіраўніка Навукова-даследчага цэнтра Мізэса Яраслава Раманчука, хранічна стратныя прадпрыемствы ня маюць права на існаванне. «Трэба прызнаць факт, стварыць камісію, якая магла б частку мёртвага капіталу ажывіць і пусьціць у іншыя праекты», — цытуе эканаміста БелаПАН.

Праблемных прадпрыемстваў, заявіў эканаміст, значна больш, чым афіцыйна стратных. Многія з іх працуюць з рэнтабельнасцю ніжэй за 5%. «Іх не трэба накіроўваць на давернае кіраванне, а зрабіць прыватнымі ў надзеі на тое, што інвестары паспрабуюць іх рэанімаваць і на іх базе стварыць новыя вытворчасці. Іншага не дадзена», — лічыць Раманчук.

Паводле Радыё Свабода

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!