Больш за 300 мільёнаў долараў: колькі каштавалі блакаванні інтэрнэту ў Беларусі ў 2020 годзе

Кампанія Top10VPN правяла даследаванне, дзе падлічыла, у колькі сусветнай эканоміцы і асобным краінам абышліся адключэнні інтэрнэту ў 2020 годзе. Так, Беларусі гэта каштавала 336,4 мільёна долараў.



На сайце Top10VPN можна знайсці агляды і парады па лепшым VPN-сэрвісам. Таксама кампанія штогод публікуе справаздачу аб блакаваннях інтэрнэту па ўсім свеце.

У сваёй гадавой справаздачы кампанія прааналізавала кожнае буйное наўмыснае адключэнне інтэрнэту ў 2020 годзе і паказала, што яны каштавалі сусветнай эканоміцы, ужо падарванай пандэміяй, дадатковыя 4 мільярды долараў (што на 50% больш, чым у 2019 годзе).

У 2020 годзе ў 21 краіне адбылося 93 буйных адключэння агульнай працягласцю 27 165 гадзін. 268 млн чалавек пацярпелі ад сур'ёзных збояў у 2020 годзе, што на 3% больш, чым у 2019-м.

42% адключэнняў ішлі ў звязку з парушэннямі правоў чалавека: у 29% выпадкаў гэтыя парушэнні былі звязаныя з абмежаваннямі свабоды сходаў, 15% — з умяшаннем у выбары, 12% — з парушэннямі свабоды прэсы.

Таксама кампанія зрабіла справаздачу і па асобных краінах. Напрыклад, мацней за ўсё пацярпела ад адключэнняў Індыя. А на другім месцы, адразу за ёй, размясцілася Беларусь: у нас страты склалі 336,4 мільёна долараў. Адключэнне ў 2020 годзе сумарна доўжылася 218 гадзін, што закранула 7,9 млн інтэрнэт-карыстальнікаў.
Так выглядае спіс з 10 краін, больш за ўсё пацярпелых ад адключэння інтэрнэту. Крыніца: top10vpn.com

Так выглядае спіс з 10 краін, больш за ўсё пацярпелых ад адключэння інтэрнэту. Крыніца: top10vpn.com


Адзначаецца, што адключэнні інтэрнэту ў Беларусі суправаджаліся парушэннем права чалавека на мірныя сходы, умяшаннем у выбары і свабоду прэсы.

У адказ на абмежаванні беларусы сталі актыўна выкарыстоўваць Telegram і VPN. У перыяд дзеяння абмежаванняў сеткі кампанія зафіксавала рост попыту на VPN на 650% у параўнанні з сярэднім значэннем за 30 дзён.


Паводле 42.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: