Больш за 48 адсоткаў насельніцтва Беларусі адчулі зніжэнне сваіх даходаў за апошні месяц

Цэнтр эканамічных даследаванняў BEROC і кампанія SATIO правялі трэцюю хвалю апытання аб фінансавым самаадчуванні беларусаў за апошні месяц.
Як паказала даследаванне, падзенне даходаў беларусаў застаецца на ранейшым узроўні: 48,5% насельніцтва адчулі зніжэнне сваіх даходаў за апошні месяц (у параўнанні з 45% у сакавіку і 52% у красавіку), паведамляе сайт Кавіданоміка.

Сярод асноўных прычын падзення даходаў рэспандэнты назвалі скарачэнне заказаў (35% сярод тых, у каго ўпаў даход), скарачэнне заробкаў (27%), адмену прэмій (22%) і страту падпрацоўкі (17%).

Апытанне таксама паказала, што беларусы апошнім часам сталі часцей сутыкацца са скарачэннем працоўнага часу (25% у траўні супраць 17% у красавіку) і адпачынкамі за свой кошт (20% у траўні супраць 16% у красавіку).

Трэцяя хваля сацыялагічнага даследавання SATIO / BEROC была праведзена 8-11 траўня.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: