British American Tobacco спыніла супрацоўніцтва з тытунёвай фабрыкай «Нёман»

А гэта азначае, што цяпер у Беларусі не будуць прадаваць Kent, Camel і іншыя цыгарэты.


Найбуйнейшы брытанскі вытворца тытунёвай прадукцыі British American Tobacco (BAT) заявіў аб спыненні супрацоўніцтва з беларускай тытунёвай фабрыкай "Нёман". Такое рашэнне было прынята з-за паведамленняў аб парушэнні правоў чалавека і санкцый супраць некаторых кампаній Беларусі, паведамляецца на сайце кампаніі.

BAT перасталі заказваць у" Нёмане" вытворчасць некаторых са сваіх самых вядомых брэндаў, такіх як Rothmans, Lucky Strike і Pall Mall для беларускага рынку, піша Inews.

ЗША праз працяг рэпрэсій у жніўні ўслед за Еўрасаюзам пашырылі санкцыі супраць Беларусі: у новым санкцыйным спісе больш за 20 фізічных асоб, кампаніі і прадпрыемствы, у тым ліку Гарадзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" (цалкам належыць дзяржаве).

У чэрвені праз санкцыі аб спыненні супрацоўніцтва з беларускім БелАЗам заявіла брытанская Rolls-Royce Group, якая была адным з асноўных пастаўшчыкоў рухавікоў. Кампанія тлумачыла сваё рашэнне мерамі, прынятымі ў адпаведнасці з Кодэксам паводзінаў, карпаратыўнымі каштоўнасцямі і юрыдычнымі абавязацельствамі.

У пачатку года кампаніі Skoda, Nivea і Liqui Moly адмовіліся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, які павінен быў прайсці ў 2021 годзе ў Беларусі. 18 студзеня стала вядома, што Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) пазбавіла Мінск права правядзення Чэмпіянату свету па хакеі 2021 года. У заяве арганізацыі гаворыцца, што прычына такога рашэння – немагчымасць забяспечыць бяспеку пры правядзенні турніру.

Паводле currenttime.tv

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: