Брудную нафту вяртаюць у Расію

Пачалася рэверсная транспарціроўка забруджанай нафты з тэрыторыі Беларусі. З беларускай тэрыторыі адпраўлена больш за 80 тысяч тон нафты.

Фота з сайта www.ukrinform.ua

Беларускі аператар магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба" у цесным кантакце з расійскай АТ "Транснафта — Дружба" (Бранск) працуе над выкананнем этапаў дарожнай карты мерапрыемстваў па замяшчэнні на тэрыторыі Беларусі нафты неналежнай якасці, паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

У цяперашні час распрацаваны і ўзгоднены тэхналагічныя рэгламенты і іншыя дакументы, якія патрабуюцца для арганізацыі рэверсным транспарціроўкі нафты з беларускай тэрыторыі. Так, з 24 траўня 2019 года ў другой ветцы трубаправода ў кірунку расійскай ЛПДС Унеча пачалася транспарціроўка забруджанай нафты, назапашанай у рэзервуарах ЛПДС Мазыр пасля першага этапу яе выцяснення.

На 0.00 гадзін 27 траўня 2019 года з беларускай тэрыторыі адпраўлена больш за 80 тысяч тон нафты. Транспарціроўка чыстай нафты ў напрамку ААТ "Мазырскі НПЗ" і ва ўкраінскім напрамку вядзецца ў планавым рэжыме згодна з графікамі прапампоўкі.

У "Белнафтахіме" праінфармавалі, што ААТ "Мазырскі НПЗ" забяспечвае перапрацоўку нафты, якая адпавядае стандарту па якасці, з планавай вытворчай загрузкай. Вядзецца строгі кантроль якасці на кожным этапе выпускаемай таварнай прадукцыі, а таксама жорсткі кантроль уваходнай нафтавай сыравіны. ААТ "Нафтан" працягвае працаваць на зніжанай загрузцы, перапрацоўваючы нафту, якая паступае па нафтаправодзе Сургут — Полацк.

zviazda.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!