«БСБ-банк» абвясціў: карткі працягнуць працаваць

Карткавыя рахункі можна да 25 чэрвеня перавесці ў «Беларускі Народны Банк» з дапамогай СМС. Інструкцыя з двух крокаў апублікаваная на сайце БСБ.

Паводле абвесткі, размешчанай на сайце БСБ-банка, уладальнікам картак дастаткова выканаць дзве нескладаныя аперацыі:

  • Даслаць СМС на нумар 1235 з тэкстам "bnb" або "бнб"
  • Атрымаць электронны ліст (на адрас, які пазначаўся пры адкрыцці рахунку) і перайсці па спасылцы ў ім для выканання працэдуры пераводу карткавага рахунку
Сцвярджаецца, што пасля гэтага існуючыя грашовыя карткі БСБ працягнуць працу, перавыпуск не спатрэбіцца. У той жа час, у пераходным перыядзе магчымы тэхнічныя збоі.

Важна выканаць прапанаваную працэдуру да нядзелі 25 чэрвеня — даты, вызначанай Нацыянальным банкам для спынення аперацый БСБ па рахунках фізічных асоб.

Падрабязнасці гісторыі: Нацбанк адклікае у БСБ Банка ліцэнзію на працу з дэпазітамі фізічных асоб

«БСБ-Банк» і «Беларускі Народны Банк» — адны з нешматлікіх банкаў Беларусі, ва ўласніках якіх няма ані беларускіх дзяржаўных структур, ані кампаній з расійскім капіталам.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: