БТ зняла новы прапагандысцкі фільм пра «Белгазпрамбанк». Цяпер банк вінавацяць у рэйдарстве

Тэлеканал «Беларусь 1» увечары 12 ліпеня прадэманстраваў прапагандысцкі фільм «Назад у 90-я? Трэст, які лопнуў», перадае «Белсат».
alutech-group.com

alutech-group.com

У стужцы распавядаецца, што «Белгазпрамбанк» нібыта на ўсёй краіне захопліваў прыватныя бізнесы, якія не маглі выплаціць крэдыты.

«Слава Богу 90-я гады яшчэ не вярнуліся, але мы ўжо былі на парозе вяртання», — кажа ў фільме адзін з «пацярпелых», гомельскі прадпрымальнік Станіслаў Міхайлаў.

Паводле БТ, Міхайлаву далі крэдыт у заклад маёмасці, «а ў самы складаны момант» заблакавалі рахункі.

Скрыншот з эфіру БТ

Скрыншот з эфіру БТ

«А потым перакрэдытаванне пад шалёныя штрафныя санкцыі. А гэта ўжо кабала і прамая дарога да банкруцтва», — кажуць прапагандысты.

Таксама на «Белгазпрамбанк» паскардзіўся прадпрымальнік Віталь Паноў, які заявіў, што «банкір ідзе па трупах», і іншыя бізнесоўцы. Усе яны сцвярджаюць, што «Белгазпрамбанк» налічваў ім занадта вялікія штрафы за пратэрміноўку выплаты крэдытаў.

«Задача канторы — задушыць бізнес», — заявіў яшчэ адзін прадпрымальнік Навум Кац.

Акрамя таго, БТ сцвярджае, што Бабарыка хацеў «падмяць» пад сябе рынак аўтамабільнага лізінгу. У сюжэце прывялі тэлефонную размову невядомых людзей на гэты конт.

Скрыншот з эфіру БТ

Скрыншот з эфіру БТ

Асобна ў стужцы распавядаецца пра кіраўніка аддзялення «Белгазпрамбанку» ў Магілёве Сяргея Кармызова. Паводле БТ, ён сам прыйшоў у ДФР «з павіннай» і распавёў пра ўсе схемы.

Скрыншот з эфіру БТ

«За тыя грошы, якія фігуруюць у афшорных справах, можна купляць ацэншчыкаў і цэлыя прадпрымальніцкія саюзы, наймаць сваіх калектараў і лепшых юрыстаў, купляць чыноўнікаў і суддзяў. Хоць у гэтым яшчэ трэба будзе разабрацца следству», — кажуць аўтары фільму.

На працягу ўсёй стужкі паўтараецца адна і тая ж думка: кіраўніцтва «Белгазпрамбанку» дзейнічала метадамі з 90-х. У канцы фільма аўтары адзначаюць, што 9 жніўня беларусам прыйдзецца выбіраць «хочуць яны і далей жыць у бяспечнайі прававой дзяржаве або гатовыя купіцца на крэдытныя абяцанні жулікаў і прайдзісветаў».

«Апошнія хоць і набылі глянец сучасных банкіраў, блогераў і менеджараў, але справамі і звычкамі так і засталіся ў ліхіх 90-х. Уласна тыя ж парадкі нам і навязваюць: ад канстытуцыі да прыватызацыі», — адзначаюць прапагандысты.

Скрыншот з эфіру БТ

Скрыншот з эфіру БТ

Гэтыя словы БТ праілюстравала кадрамі бандытаў з 90-х.

Паводле ІІ belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: