Былога намесніка мэра Мінска абвінавачваюць у крадзяжы і злоўжыванні

У дачыненні да былога чыноўніка Мінгарвыканкама Андрэя Дамарацкага распачатыя дзве крымінальныя справы — па арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).
«Расследаванне працягваецца. Мужчына знаходзіцца пад вартай», — паведамілі БЕЛТА ў Следчым камітэце.

Андрэй Дамарацкі быў затрыманы 7 траўня. Матэрыялы на яго збірала УБЭЗ ГУУС. Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Дамарацкі узначальваў з верасня 2017 года.

Да гэтага Андрэй Дамарацкі займаў пасаду намесніка старшыні Мінгарвыканкама, пасля гэтую пасаду скарацілі: ён курыраваў гандаль. 

Яго папярэдніка — Сяргея Барысевіча — таксама затрымалі. У красавіку 2017 года КДБ заявіў аб падазрэнні ў карупцыі.

Паводле naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць