Ці ўтрымаецца інфляцыя на ўзроўні 5%?

Што паўплывае на яе памер больш: кошты на нафту і газ або пашырэнне падтрымкі неэфектыўных дзяржпрадпрыемстваў?
Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі (НББ) прыняло рашэнне знізіць стаўку рэфінансавання з 9% да 8,75% гадавых з 19 лютага 2020 года. З чым гэта звязана?

Як адзначае старэйшы аналітык Альпары Вадзім Іосуб, трымаць стаўку рэфінансавання высокай не з’яўляецца самамэтай, звычайна стаўка зніжаецца услед за зніжаецца інфляцыяй.

— Інфляцыя ў гадавым вымярэнні ў студзені засталася, як і ў снежні, на ўзроўні 7,4%, гэта ніжэй мэтавага ўзроўню ў 5%, і гэта асноўны аргумент, які скіраваў Нацбанк знізіць стаўку рэфінансавання.

— У параўнанні з снежнем 2019 году спажывецкія кошты ў студзені выраслі адразу на 0,9%. Па словах старшыні праўлення Нацбанка Пятра Калаура, на працягу 2020 года інфляцыя будзе знаходзіцца ў межах устаноўленага мэтавага арыентыру 5 працэнтаў. Ці спраўдзіцца прагноз Калаўра?

На студзеньскі рост асаблівай увагі звяртаць не варта. У студзені ў нас заўсёды адносна высокая інфляцыя за кошт стабільнага росту заробкаў у снежні. Са студзеня часта павялічваюцца нейкія адміністрацыйна рэгуляваныя цэны і тарыфы. У прынцыпе, на працягу года інфляцыя ў гадавым вымярэнні можа вагацца вакол узроўня 5%, можа ў асобныя месяцы быць вышэй, але на канец года, мяркую, яна апынецца ў названых межах і Нацбанк зможа выканаць сваю задачу, утрымаўшы інфляцыю ў межах 5%.

— Ці могуць на інфляцыі адбіцца цэны на нафту і газ?

— Якія будуць цэны, наогул незразумела. Хутчэй за ўсё, тут будуць уплываць не столькі кошты на нафту, якую мы будзем купляць у Расіі невядома калі і колькі, а будзе ўплываць рэгулярны рост кошту на бензін на 1 капейку. Але падобна, што Нацбанк у сваіх прагнозах улічвае рост адміністрацыйных расходаў, у тым ліку і рост цаны на паліва, якое ў мінулым годзе было рэкардсменам па росце коштаў. НБ ўлічвае гэты ўплыў і тым не менш лічыць, што агульная інфляцыя ў цэлым узрасце не больш, чым на 5%.

Не трэба блытаць змяненне цэн на бензін і ўсе тавары і паслугі, якія ўваходзяць у спажывецкі кошык. Гэта значыць, гэтыя 5% не азначаюць, што ўсе тавары вырастуць не больш чым на 5%. Некаторыя тавары і паслугі за год могуць значна перакрыць гэты паказчык.

— Што больш за ўсё можа паўплываць на рост інфляцыі?

Тэарэтычна можа стаць рост даходаў насельніцтва, але, падобна, у гэтым годзе ён у сярэднім па краіне будзе запавольвацца ў параўнанні з мінулым годам. На рост інфляцыі магло б паўплываць і пакутлівае пашырэнне дырэктыўнага крэдытавання, якое ў нас, на жаль, яшчэ не зведзена да нуля, але па планах яно будзе скарачацца. У нашых асноўных гандлёвых партнёраў — у Расіі і Еўрасаюзе інфляцыя вельмі нізкая, таму асцерагацца імпарту інфляцыі не варта.

Самая рэальная патэнцыйная рызыка — гэта істотнае пашырэнне падтрымкі ў самай рознай форме неэфектыўных дзяржпрадпрыемстваў. Калі яно не адбудзецца, то з інфляцыяй ў гэтым годзе ў нас будзе ўсё ў парадку.

— Наколькі ўзровень інфляцыі ўлічваецца пры фармаванні бюджэту, які на гэты год у нас запланаваны з дэфіцытам?

Усе паказчыкі, безумоўна, узаемаўвязаны. Яшчэ ў мінулым годзе, калі вярстаўся бюджэт, быў прагноз інфляцыі. Напрыклад, многія рэгуляваныя тарыфы будуць расці з увязкай з чаканай інфляцыяй, пры прагназаванні інфляцыі ўжо ведалі аб пераходзе з прафіцытнага бюджэту на дэфіцытны.

— Дэфіцыт бюджэту — гэта дрэнна?

— Гэта не добра і не дрэнна. Шмат што залежыць ад таго, як гэты дэфіцыт фінансуецца. Часцей за ўсё ён фінансуецца новымі абавязкамі, таму трэба глядзець параметры новага доўгу — пад які працэнт будуць пазычаць, на які тэрмін і так далей. Само слова «дэфіцыт» — нейтральнае.

Паводле Заўтра тваёй краіны

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: