Цяпер узбраенне талібаў лепшае, чым у некаторых краін NАТO

«Талібан» захапіў падчас свайго наступу ў жніўні 2021 года мільён адзінак стралковай зброі і мільярды патронаў. Колькі зброі трапіла ў рукі талібаў, пакуль не зразумела, паведамляе korrespondent.net.

Пасля захопу ўлады ў Афганістане ў руках «Талібану» аказалася сучасная амерыканская вайсковая тэхніка, якой Злучаныя Штаты шчодра забяспечвалі ўрадавыя войскі. Вось толькі войскі гэтыя былі зусім не дзеяздольнымі і хутка здаліся, а ўсё іх узбраенне і маёмасць дасталіся талібам

«Сёння талібы ўзброеныя да зубоў і аснашчаныя лепш, чым некаторыя краіны NАТO», — піша нямецкі часопіс Focus.

Ці сапраўды гэта так?

Амерыканскія войскі, калі сыходзілі з Афганістана, забралі з сабой «высокатэхналагічнае» абсталяванне і ўзбраенне. Але ўсё роўна вялікая колькасць аўтамабіляў, агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў цяпер знаходзіцца ў руках ісламістаў.

«Талібан» захапіў падчас свайго наступу ў жніўні 2021 года мільён адзінак стралковай зброі і мільярды патронаў. 99% баявых машын афганскай арміі перайшлі ў рукі талібаў. Акрамя таго, больш за 600 бронетранспарцёраў тыпу M1117 і каля 8,5 тысяч «Хамві» (ваенных пазадарожнікаў) аказаліся ў руках «воінаў Алаха». Да таго ж у талібаў ёсць 150 высокатэхналагічных браніраваных аўтамабіляў тыпу MaxxPro. 100 тысяч мадэрнізаваных пазадарожнікаў афганскай паліцыі тыпу Toyota Hilux і Ford Ranger цяпер таксама ездзяць пад сцягам арабскіх суніцкіх баевікоў.

А яшчэ з савецкіх запасаў засталося каля 1 тысячы баявых машын пяхоты, танкаў і бронемашын.

Армія талібаў налічвае прыкладна 60 тысяч байцоў.

Падтрымка з паветра

Паветраны флот таксама цалкам перайшоў да ісламістаў, якія цяпер маюць у сваім распараджэнні 68 лёгкіх ударных верталётаў тыпу MD 500 Defender, 19 бразільскіх штурмавікоў класа A-29 і да 16 легендарных транспартных верталётаў Blackhawk. Чатыры цяжкія транспартныя самалёты С-130 Геркулес і больш за 100 расійскіх і савецкіх транспартных і ўдарных верталётаў (Мі-17 і Мі-24) таксама знаходзяцца ў распараджэнні ісламісцкай арміі.

Але самай вялікай пагрозай з пункту гледжання магчымай успышкі міжнароднага тэрарызму з'яўляецца захоп афганскага флоту беспілотнікаў. У апошнія дні талібы захапілі некалькі высокатэхналагічных беспілотнікаў ScanEagle амерыканскага вытворцы Boeing.

Яшчэ талібы захапілі горад Мазары-Шарыф. На працягу многіх гадоў тут размяшчаўся самы вялікі палявы лагер нямецкай арміі за межамі ФРГ. У арсенал уваходзілі самаходная артылерыйская ўстаноўка Panzerhaubitze 2000, 55-тонная мабільная артылерыйская ўстаноўка з вялікай агнявой сілай, баявая машына пяхоты Marder з магутнасцю 600 конскіх сіл, якая развівала хуткасць 65 кіламетраў на гадзіну.

Таксама на ўзбраенні была баявая машына Eagle — спецыяльна распрацаваная для аперацый у крызісных рэгіёнах (у прыватнасці, у Афганістане), і абсталяваны зброяй універсальны грузавік Dingo, транспарцёр вагой каля 8,8 тоны, які мог перасоўвацца з хуткасцю да 100 кіламетраў на гадзіну і пераважна выкарыстоўваўся для патрулявання.

Акрамя таго, у бундэсверы выкарыстоўвалася мноства іншых спецыяльных машын, сярод якіх бронетранспарцёр Fuchs, выведвальны бронеаўтамабіль Fennek і браняваныя грузавікі Yak і Duro. Колькі зброі бундэсвера трапіла ў рукі талібаў, пакуль не зразумела.

Параўнанне

Калі параўнаць новы арсенал зброі талібаў і, напрыклад, краіны-сябра NАТO Эстоніі, то становіцца відавочным поўная перавага ісламістаў. Эстонскія узброеныя сілы налічваюць усяго 6,5 тысяч дзеючых салдат і 12 тысяч вайскоўцаў запасу. Узброеныя сілы абыходзяцца краіне ў 785,7 млн долараў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: