Cтала вядома, колькі можа каштаваць беларускі электрамабіль

Старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў распавёў аб планах па стварэнні масавага беларускага электрамабіля і раскрыў магчымую цану машыны.

Па словах акадэміка, пры ўмове серыйнай вытворчасці электрамабіль з Беларусі можа каштаваць $ 15-16 тысяч. Пры гэтым «эканоміку на адным аўтамабілі не пралічваюць» — таму і выдаткі на стварэнне прататыпа вышэй магчымага рознічнага кошту мадэлі, паведамляе dev.by са спасылкай на СТВ.

Гусакоў сцвярджае, што прадстаўленая год таму мадэль была створана на базе кітайскага аўтамабіля. Але сёння электрамабіль практычна цалкам будуюць з беларускіх камплектуючых: «Наша ўсё начынне — ад рухавіка і ўключаючы ўсе астатнія сістэмы». Пакуль што адзіная праблема, з якой сутыкнуліся навукоўцы, — гэта штампоўка кузава.

Стварэннем аўто займаецца Акадэмія навук, але прамысловую вытворчасць плануюць размясціць «на нейкім існуючым прадпрыемстве Міністэрства прамысловасці». Варта адзначыць, што аб вытворчасці гаворка будзе ісці толькі калі беларускі электрамабіль будзе канкурэнтаздольны на сусветным рынку.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-11-19 15:42:24
"Варта адзначыць, што аб вытворчасці гаворка будзе ісці толькі калі беларускі электрамабіль будзе канкурэнтаздольны на сусветным рынку."

То бок аўто павінен быць патэнтна чыстым у сусветным маштабе, то бок павінен быць запатэнтаваным у вялікіх аўтобудаўнічых краінах, у тым ліку не толькі асобныя прылады («Наша ўсё начынне — ад рухавіка і ўключаючы ўсе астатнія сістэмы»), але й дызайн (патэнт на прамысловы образец). Рэальна гэта? Як тыя Нью Васюкі ў вядомай кнізе гумарыстаў.

"Пакуль што адзіная праблема, з якой сутыкнуліся навукоўцы, — гэта штампоўка кузава."

Гадоў 40 таму быў я на КаМаЗе на заводзе рухавікоў, дык тамака штампуюць кузаў на лініі-заводзе. Вы разумееце, аб чым фактычна кажа навукоўца? Аб будаўніцтве завода на якім штампуюць кузаў элетра аўто. Я ўсё разумею, толькі не ясна, як гэты кар будзе без патэнтаў ездзіць па свету.

На маёй фб-старонцы ёсць фотаальбом з музэю Nikola Tesla Science Center at Wardenclyffe, які недалёка ад NY, і ў ім электра кар Тэсла.