
Фота: Myfin.by
Большасць шматкватэрных дамоў у рэспубліцы абсталявана прыборамі групавога ўліку расходу цеплавой энергіі на ацяпленне, нагадалі камунальнікі.
Такім чынам, сума платы з месяца ў месяц можа змяняцца пры нязменных тарыфах і залежыць ад таго, колькі цяпла па факце выдаткавана. Чым большая плошча кватэры, тым больш цеплавой энергіі, як правіла, выдаткоўваецца на яе ацяпленне, асабліва пры пахаладанні.
«"Прыбаўка за ацяпленне з-за зніжэння тэмпературы паветра можа залежаць ад шэрагу фактараў, у тым ліку ад плошчы кватэры, месцазнаходжання дома, яго энергаэфектыўнасці, рэгіёну пражывання», — растлумачылі ў ведамстве.
Акрамя таго, з 1 студзеня 2021 выраслі тарыфы на шэраг камунальных паслуг: вода-, газа- і электразабеспячэнне, вываз смецця, абслугоўванне ліфтаў і іншых.