Чарговае падвышэнне коштаў на паліва — з 19 студзеня

З 19 студзеня ў Беларусі рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін вырастуць на 1 капейку.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

З 19 студзеня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 67 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 77 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 99 капеек, ДТ — 1 рубель 77 капеек.

Гэта трэцяе змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 12 студзеня: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку. У канцэрне тады растлумачылі, што змяненне цэнаў на нафтапрадукты абумоўлена ростам цаны нафты.

Нагадаем, у 2019 годзе цэны на паліва мяняліся 28 разоў, годам раней — 27.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: