Чарговае павышэнне коштаў на бензін — 31 сакавіка

Еўрарадыё паведамляе аб чарговым узрастанні коштаў на 1 капейку.
promdevelop.ru

promdevelop.ru

Кошты на бензін і дызпаліва зноў павышаюцца — з 31 сакавіка яны ўзрастаюць на 1 капейку, паведамляе прэс-служба канцэрна «Белнафтахім». Цяпер на беларускіх АЗС будуць такія цэннікі: АІ-92-К5-Еўра — 1,49 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,60 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,81 рубля, ДП — 1,60 рубля.

У канцэрне адзначаюць, што кошты павялічваюцца «у адпаведнасці з прынятай палітыкай стрыманасці». Падаражэнне бензіну тлумачаць ростам кошту нафты з улікам яе рынкавай кан’юнктуры.

Ад пачатку 2019 года кошт расійскай нафты для беларускіх НПЗ узрос на 14,3%, а рознічныя кошты на АЗС — на 3,25% і гэта не кампенсуе выдаткаў на набыццё сыравіны.

Пры гэтым у «Белнафтахіме» звяртаюць увагу, што змяненне коштаў не звязанае з нядаўнім змяненнем акцызаў, бо іх рост кампенсаваў толькі павышэнне аптовых коштаў на паліва.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!