Чыноўнікі хочуць павысіць некаторыя падаткі, у тым ліку для мабільных аператараў і ПВТ

Чыноўнікі тлумачаць, што яны хочуць падняць падаткі, каб накіраваць атрыманыя сродкі на барацьбу з COVID-19.



У найбліжэйшыя два гады беларускія чыноўнікі могуць павысіць некаторыя стаўкі падаткаў. Сярод іх — стаўкі падатку на прыбытак для аператара па абавязковым аказанні універсальных паслуг электрасувязі і аператараў сотавай сувязі, паведамілі TUT.BY у Мінфіне.

Цяпер стаўкі мабільных аператараў складаюць 18%, а іх хочуць павялічыць да 30%. Такая прапанова змяшчаецца ў актуальным варыянце законапраекта па змене Падатковага кодэкса. Павысіць падаткі, як тлумачаць у Мінфіне, маюць намер для таго, каб накіраваць атрыманыя сродкі на барацьбу з COVID-19.

Акрамя таго, прапануецца на 2021–2022 гады павялічыць стаўку падатку на прыбытак для ламбардаў (з цяперашніх 25% да 30%).

Таксама ўлады хочуць павысіць стаўкі падаходнага падатку з даходу фізічных асоб, якія атрыманыя паводле працоўных дамоваў ад рэзідэнтаў ПВТ і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень»: іх хочуць падняць з цяперашніх 9% да 13%. Прасцей кажучы, тыя ж работніка ПВТ, якія цяпер плацяць падаходны падатак па паніжанай стаўцы ў 9%, будуць у выпадку ўвядзення змяненняў адлічаць ўжо 13%.

Паводле finance.tut.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: