Чыноўнікі ўвялі змены па крамах сэканд-хэнду

У работу магазінаў сэканд-хэнду ўвялі змены — ім забаранілі гандляваць новым адзеннем. Можна толькі тым, якое было ва ўжыванні. Новаўвядзенні прадугледжаны пастановай урада ад 30 снежня 2020 г. № 774.
Пастановай урада прадугледжана, што не дапускаецца продаж у адным гандлёвым аб'екце былых ва ўжыванні і новых футравых вырабаў, абутку, адзення швейнага і трыкатажнага (акрамя новых швейных і трыкатажных бялізнавых вырабаў). Таксама пад забаронай продаж у адным таварным аддзеле (секцыі) былых ва ўжыванні тавараў (акрамя букіністычных выданняў) і новых тавараў.

У дакуменце прапісана, што былыя ва ўжыванні нехарчовыя тавары - гэта нехарчовыя тавары з бачнымі прыкметамі нашэння, мыцця, эксплуатацыі. Таксама пад гэта вызначэнне падпадаюць нехарчовыя тавары належнай якасці з захаваннем таварнага выгляду, спажывецкіх уласцівасцяў без таварных цэтлікаў (этыкетак), калi iх наяўнасць прадугледжана вытворцам, а таксама нехарчовыя тавары, прынятыя па дамовах камісіі ад грамадзян.

Нагадаем, «Беллегпрам» у пачатку сакавіка 2020 зноў выступіў з ініцыятывай, каб улады заняліся рэгуляваннем дзейнасці магазінаў сэканд-хэнду. Адно з пытанняў з боку канцэрна да «сэкандаў» - продаж стокавага адзення. У крамах сэканд-хэнду да 70% новых рэчаў, таму пры ўвозе іх трэба растаможваць і плаціць за іх пошліну, заяўлялі раней у «Беллегпраме». У крамах сэканд-хэнду такія заявы абвяргаюць. Спецыялісты канцэрна казалі, што маюць намер прааналізаваць асартымент у крамах вопраткі з другіх рук і, магчыма, накіраваць ва ўрад прапановы па іх рэгуляванні.

Кіраўнік канцэрна «Беллегпрама» Таццяна Лугіна раней заявіла, што падтрымлівае «сумленную канкурэнцыю», і прапанавала калі не зачыніць крамы з б / у адзеннем, дык, прынамсі, вынесці іх «з нейкіх абласных гарадоў, буйных гарадоў, з цэнтральных вуліц» .

Якія яшчэ змены раней прапаноўвалі па сэкандах

У 2018 годзе ўлады разглядалі магчымасць забараніць для ІП і юрасоб анлайн-гандаль былымі ва ўжытку рэчамі. Такая прапанова змешчаная ў праекце пастановы Саўміна. Аднак ад гэтай ідэі пазней адмовіліся.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: