Да 2030 года ў Беларусі плануюць пабудаваць сховішча ядзернага паліва

Беларусь плануе да 2030 года стварыць сховішча адпрацаванага ядзернага паліва (АЯП), дзе радыеактыўныя адходы з БелАЭС будуць захоўвацца пасля перапрацоўкі на тэрыторыі Расіі, паведамляе belmarket.by.

«З улікам уводу першага і другога энергаблокаў у эксплуатацыю, да 2030 года неабходна мець рэспубліканскі фонд захоўвання радыеактыўных адходаў. Пры гэтым мы ставім задачу, каб гэта быў пункт з комплексным рашэннем пытанняў, дзе можна было б забяспечваць збор і захоўванне радыеактыўных адходаў не толькі ад АЭС, але і іншых вытворцаў з іншых сфер дзейнасці», — паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Каранкевіч распавёў, што «адпрацаванае паліва, згодна з існуючымі дамоўленасцямі, будзе накіроўвацца на перапрацоўку ў Расію з наступным захоўваннем нізкаактыўных і сярэднеактыўных элементаў гэтага паліва ўжо на тэрыторыі Беларусі».

«Бяспека захоўвання будзе забяспечаная. Будуць вывучаныя сусветныя тэхналогіі, абсталяванне, якое цяпер ужываецца. Найлепшае будзе выкарыстоўвацца пры будаўніцтве пункта захоўвання радыеактыўных адходаў», — заявіў ён.

Каранкевіч таксама спадзяецца, што «пасля пры з'яўленні неабходных тэхналогій гэтыя радыеактыўныя адходы можна будзе выкарыстоўваць тым ці іншым чынам».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: