Да канца 2019 года тарыфы на паслугі ЖКГ у Беларусі расці не будуць

Да канца 2019 года тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі расці не будуць, піша «Еўрарадыё».


Такую заяву ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ зрабіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў. Ён нагадаў, што сёлета павышэнне тарыфаў адбывалася двойчы — 1 студзеня і 1 чэрвеня. У першым выпадку падаражэлі найперш паслугі электра-, газа-, водазабеспячэння, каналізацыі, у другім выпадку — ацяпленне і гарачая вада.

"Прэтэнзій з боку насельніцтва такіх сур'ёзных не было", — адзначыў Кухараў.


euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!