Дарагія дзеткі: як змяняюцца выдаткі сям'і з нараджэннем дзіцяці (інфаграфіка)

Паводле звестак ААН на чэрвень 2019 года, на адну жанчына ў свеце ў сярэднім прыпадае 2,5 дзіцяці. І хоць з 90-х гг XX стагоддзя назіраецца спад тэмпаў росту насельніцтва Зямлі, колькасць людзей працягвае павялічвацца.

Ні для каго не сакрэт, што з'яўленне нованароджанага пашырае сямейныя выдаткі. Акрамя рэгулярных расходаў на харчаванне, адзенне, падгузнікі не пазбегнуць буйных пакупак — дзіцячага ложачка, пеленальнага століка, калыскі і інш.

Аналітыкі Picodi.com падлічылі, колькі могуць скласці выдаткі, звязаныя з з'яўленнем дзіцяці: набор адзення падчас цяжарнасці, торба ў радзільню, падрыхтоўка дома для новага члена сям'і і яго ўтрыманне дзіцяці напрацягу першага года жыцця.

Дарагія дзеці

Увесь спіс пакупак быў падзелены на 7 катэгорый. Некаторыя пазіцыі аднеслі да пашыранага спісу, бо яны не з'яўляюцца прадметамі першай неабходнасці.



Падчас цяжарнасці будучай маме спатрэбіцца дадаць у свой гардэроб альбо спецыяльную вопратку з цяглымі ўстаўкамі, альбо проста рэчы большага памеру. Базавы набор такога адзення можа каштаваць 585 руб. У пашыраны набор коштам 1019 руб. уключылі гаджэты, якія могуць спатрэбіцца ў працэсе цяжарнасці: падушка для сну, фетальны доплер, "разумныя" вагі.

Сумка ў радзільню тыпу "стандарт" з усім неабходным для мамы і дзіцяці на час знаходжання ў радзільні абыйдзецца ў 88 рублёў, а "прэміум" — у 216 рублёў. Такія сумкі можна сфармаваць самастойна, сабраць на заказ або купіць гатовыя.

Падрыхтоўка дома да з'яўлення новага члена сям'і запатрабуе значных выдаткаў. Ложачак і яго напаўненне, пеленальны столік, крэсла для кармлення, арэлі-шэзлонг і многае іншае — усё гэта, у залежнасці ад пераваг і магчымасцяў, будзе каштаваць прыблізна 1621 або 3009 рублёў.

Не не шмат танней абыйдзецца транспарт для немаўля: калыска 2у1 і аутакрэсла могуць каштаваць 1865 рублёў. Калі ў вас асаблівыя патрабаванні да калыскі і вы хацелі б дадаць да сродкаў перамяшчэння слінг і эргазаплечнік, то кошт узрастае да 3059 рублёў.

Падгузнікі бяруць на сябе ¾ ад кошту рэгулярных пакупак (сродкаў гігіены). Гэта вынаходніцтва 50-х гг мінулага стагоддзя палягчае не толькі жыццё маладых бацькоў, але і іх гаманцыі. Гадавы запас касметыкі, бытавой хіміі і падгузнікаў, у залежнасці ад выбару і фінансавых магчымасцяў, будзе каштаваць 1210 або 1482 рублёў.

На працягу першых шасці месяцаў жыцця немаўля СААЗ рэкамендуе прытрымлівацца выключна груднога гадавання. Такім чынам, увод прыкорму пачынаецца з паўгода. Нягледзячы на гэта, менавіта выдаткі на харчаванне за шэсць месяцаў складаюць пятую частку ад усёй сумы выдаткаў: у 1674 і 2009 рублёў абыйдзецца дзіцячае харчаванне агульнадаступнага і прэміум сегментаў.

Набываючы вопратку немаўляці, бацькам часта цяжка ўстрымацца ад набыцця дадатковай "мілай кофтачкі" і "салодкіх чаравічкоў". І ўсё ж пры разумным падыходзе можна абмежавацца сумай 882 рублі, альбо паддацца спакусе на 1323 рублі за год.

Сумуючы ўсе пакупкі, звязаныя з цяжарнасцю і першым годам жыцця дзіцяці, можна сказаць, што выдаткі на базавы набор складаюць 7925 рублёў, а на пашыраны — 12117 рублёў.

Каму дзіця "па кішэні"?



Паводле звестак Белстата сярэднямесячная заработная плата ў першым квартале 2020 года складала 993,64 рублёў пасля выліку падаткаў. Атрымліваецца, каб акупіць базавы набор спатрэбіцца 8 заробкаў сярэднестатыстычнага беларуса.

Для параўнання, у Германіі суадносіны базавага набору да сярэдняй аплаты працы роўна 1,2 заработнай платы, у суседніх Расіі і Польшчы — 4,7 і 2,8 зарплаты адпаведна. Ва Украіне сітуацыя іншая — 9 сярэднямесячных заробкаў.

Варта адзначыць, што ў Беларусі прадугледжана аднаразовая дапамога за нараджэнне першага дзіцяці. З 1 траўня 2020 года сума дапамогі складае 2467,8 рублёў. Гэтая сума пакрывае трэць ад выдаткаў на базавы набор.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: