Даследаванне: кожны пяты беларус жыве за мяжой беднасці

На працягу апошніх 3 гадоў Беларусі зніжалася колькасць людзей, якія жывуць у беднасці, што звязана з паступовым аднаўленнем эканомікі краіны пасля крызісу 2015–2016 гадоў. Аднак за мяжой беднасці ўсё яшчэ знаходзіцца кожны пяты жыхар краіны, вынікае з даследавання BEROC, паведамяле «Свабода».




Навуковы супрацоўнік BEROC Алег Мазоль вывучыў узровень дабрабыту насельніцтва Беларусі і выявіў, што ў 2019 годзе ўзровень абсалютнай беднасці ў краіне знізіўся на 2,4 працэнтныя пункты — з 23,9% да 21,5% ад агульнай колькасці насельніцтва. Годам раней колькасць малазабяспечаных скарацілася на 6,6 працэнтных пункта.

У рэгіянальным разрэзе самы высокі ўзровень абсалютнай беднасці па-ранейшаму ў Магілёўскай вобласці — у 2019 годзе ён склаў 31%. За апошні год павялічылася колькасць бедных таксама ў Мінску (з 8,6% да 13,1% насельніцтва) і ў Віцебскай вобласці (з 25% да 27% насельніцтва).

Паменшылася колькасць бедных у Мінскай і Гродзенскай абласцях — з 25,4% да 17,8% і з 23,1% да 17% насельніцтва адпаведна.

Глыбіня абсалютнай беднасці (4,8%) паказвае на тое, што цяперашні эканамічны крызіс пагражае рэзкім павелічэннем долі беднага насельніцтва ў асноўным за кошт найбольш уразлівых груп: гэта дзеці ва ўзросце да 18 гадоў, шматдзетныя сем’і і жыхары сельскай мясцовасці.

Варта адзначыць, што даныя даследчага цэнтру BEROC адрозніваюцца ад афіцыйнай статыстыкі, згодна з якой колькасць малазабяспечаных у Беларусі ў 2019 годзе складала 5%. Такая розніца звязаная з адрозненнямі ў метадалогіі даследаванняў.

BEROC выкарыстоўвае метад разлікаў, які рэкамендуе Сусветны банк, заснаваны на разліку абсалютнай лініі беднасці з выкарыстаннем метаду ацэнкі выдаткаў на задавальненне базавых патрэбаў. Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі адносіць да малазабяспечаных людзей, якія валодаюць рэсурсамі менш за бюджэт пражытковага мінімуму.

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: