Даўгі прадпрыемстваў Беларусі па крэдытах і пазыках выраслі на 70,4%

Любая дэвальвацыя рубля прабівае пралом у плацежаздольнасці галоўных беларускіх прадпрыемстваў. У 2020 годзе гэтыя праблемы набылі гіганцкі размах. Важкая частка крэдытаў і пазык на мадэрнізацыю была выдадзена ў валюце, і таму любое паслабленне курсу «зайчыка» жорстка б’е па кампаніям-даўжнікам.


Калі Нацбанк раптам адмовіцца ад валютных інтэрвенцый на біржы і пяройдзе да свабоднага плавання беларускага рубля, дзённыя і тыднёвыя ваганні курсаў на фоне панічных настрояў могуць стаць вельмі вялікімі і будуць ціснуць на слабы дзяржсектар. Дзяржпрадпрыемствы проста не вытрымаюць і пойдуць да дна паскоранымі тэмпамі.

На 1 верасня даўгі буйных і сярэдніх прадпрыемстваў па крэдытах і пазыках склалі 96,8 млрд BYN. У гэтай пяцігодцы абавязацельствы кампаній ужо выраслі на 70,4%. Характэрна, што самы хуткі рост адзначаецца ў 2020 годзе. За 2016-ты даўгі павялічыліся на 4,5%, за 2017-ты-на 11,5%, за 2018-ты — на 12,5%, за 2019-ты — на 5,3%, то за 8 месяцаў 2020-га — аж на 23,6%.

Вядома ж, такая дынаміка доўгу цесна звязана з дэвальвацыяй беларускага рубля. Самыя вялікія скокі курсу ў 2020 годзе назіраліся ў сакавіку і жніўні. За сакавік аб’ём абавязацельстваў прадпрыемстваў падскочыў на 11,5 млрд BYN, за жнівень — на 6,7 млрд BYN. Галоўную частку прыросту хутчэй за ўсё далі курсавыя розніцы ад пераацэнкі валютных крэдытаў і пазык у рублёвы эквівалент.

Асноўную частку даўгоў фармуюць прадпрыемствы прамысловасці — 53,2 млрд BYN. З пачатку 2020 года іх абавязацельствы выраслі на 21,4%. Сярод галін прамысловасці лідэрамі па аб’ёме крэдытаў і пазык сталі дрэваапрацоўка і цэлюлознікі (9,450 млрд BYN), харчапрам (7,916 млрд BYN) і машынабудаванне (5,750 млрд BYN).

Паводле banki24.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: