Дробных жывёл і птушак цяпер можна перавозіць у цягніках бясплатна

Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 12 снежня 2018 г. № 86 унесены змены ў «Інструкцыю аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на перавозкі пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях» (зацверджана пастановай МАРГ ад 27 верасня 2016 г. № 29), паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
2dogcat.ru

2dogcat.ru

Дакументам выключаны пункт, які тычыцца платы за перавозку дробных хатніх жывёл і птушак. Раней у вагонах з ненумараванымі месцамі на гарадскіх і рэгіянальных лініях, у тым ліку ў вагонах на рэгіянальных лініях эканомкласа, плата бралася за кожнае месца ў памеры 50% кошту поўнага праязнога білета да пункта прызначэння пасажыра.

Таксама ўнесены змены ў аплату перавозкі сабак буйных парод — аплату пры перавозцы ў асобным купэ на рэгіянальных лініях бізнес-класа або міжрэгіянальных лініях будуць спаганяць зыходзячы з кошту квіткоў усіх месцаў купэ. Пункт аб дадатковай плаце за кожнага сабаку як за 20 кг масы багажу выключаны.

Акрамя гэтага адменена плата за перавозку ровара ў неразабраным і неўпакаваным выглядзе ў вагонах з ненумараванымі месцамі (раней плата бралася ў памеры кошту поўнага праязнога дакумента (білета) да пункта прызначэння пасажыра).

TUT.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: