Другі дзень запар у Беларусі даражэе толькі еўра

Долар ЗША працягвае таннець, курс расійскага рубля зніжаецца, а еўра па-ранейшаму расце, паведамляе «Еўрарадыё».


Па выніках таргоў, якія адбыліся 21 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Долар ЗША працягвае таннець — з 2,1255 да 2,1228 беларускага рубля. Курс еўра па-ранейшаму расце — з 2,4299 да 2,4311 рубля. Курс расійскага рубля зніжаецца — за 100 расійскіх сёння даюць 3,1182 беларускага рубля (у чацвер — 3,1563).

Курс рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,30%.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!