Дзірка амаль у 2 мільярды рублёў. У чэрвені ў Беларусі рэзка вырас дэфіцыт бюджэту

Яшчэ па выніках пяці месяцаў гэтага года дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту быў значна ніжэйшы: 70 мільёнаў рублёў. Значыць, за чэрвень ён вырас на 1,1 мільярда! 



Фота: Аляксандра Квіткевіч, TUT.BY

Дэфіцыт — перавышэнне выдаткаў над даходамі — рэспубліканскага бюджэту за студзень-чэрвень 2020 года склаўся ў суме 1,8 мільярда рублёў, паведаміла прэс-служба Мінфіна, павведамляе tut.by.

У планах на год было ўтрымаць дэфіцыт на ўзроўні менш за 1 мільярд рублёў. Бюджэт Беларусі сфарміраваны дэфіцытным ўпершыню за шэсць гадоў.

Даходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-чэрвень 2020 года склалі ўсяго  24,22 млрд рублёў, або 45,8%. Даходы рэспубліканскага бюджэту — 10,3 млрд рублёў, а гэта 41% гадавога плана.

Паступленне ПДВ — 6 млрд рублёў (48,6% ад запланаванага). А паступленне падатку на прыбытак было значна ніжэй за план: 0,8 млрд рублёў — 18,8% удакладненага гадавога плана. Акцызы паступілі ў суме 1,4 млрд рублёў (47,1% ад запланаванага). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 1,5 млрд рублёў (31,6% ад запланаванага плана).

Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі 8,5 млрд рублёў, або 49,2% зацверджанага гадавога плана.

Па стане на 1 ліпеня 2020 года запазычанасць па падатках і зборах склала 129,6 млн рублёў.

Выдаткі бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-чэрвень 2020 года склалі 26,36 млрд рублёў, або 47,5% удакладненага гадавога плана. Выдаткі рэспубліканскага бюджэту — 12,1 млрд рублёў (44,3%).

На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана 6,1 млрд рублёў (47,2%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі — 2,5 млрд рублёў (44,6%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізкультура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) — 8,6 млрд рублёў (47%).

Выдаткі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склалі 8,4 млрд рублёў, або 49,4% плана.

Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту чакаецца ў памеры 5,6 мільярда рублёў па выніках года. Гэта амаль у шэсць разоў больш, чым прапісана ў Законе «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год».

 

https://news.tut.by/economics/694729.html

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: