Дзяржава прадасць заводы «Гарызонт» і «Гомсельмаш»

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў, што ў мінулым годзе буйных угодаў па прыватызацыі буйных дзяржаўных прадпрыемстваў не было – за выключэннем продажу Баранавіцкага малочнага камбіната «Савушкіну прадукту».
Між тым, у так званым прыватызацыйным спісе – 13 ААТ. Гэта ў тым ліку заводы «Гарызонт« і «Гомсельмаш», а таксама фабрыка «Купалінка». Зрэшты, па словах Андрэя Гаева, гэта не план прыватызацыі, а «спіс, сфармаваны па папярэдніх прапановах рэспубліканскіх органаў кіравання». Ён дазваляе патэнцыйным інвестарам бачыць, «што міністэрствы, органы ўладальніцкага нагляду гатовыя прапанаваць і на якіх умовах, прычым умовы зноў жа папярэднія«.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: