ЕАБР: інфляцыя ў Беларусі ў бліжэйшыя месяцы захаваецца на ўзроўні вышэй за 9%

Эксперты Еўразійскага банка развіцця чакаюць, што інфляцыя ў Беларусі захаваецца на ўзроўні вышэй за 9% у найбліжэйшыя месяцы. Нагадаем, у траўні месячныя тэмпы інфляцыі замарудзіліся да 0,6%, але ў гадавым выражэнні яны паскорыліся да 9,4% у параўнанні з 8,6% гадавога прыросту цэнаў у красавіку.


«Інфляцыя ў Беларусі павысілася да 9,4% год да года ў траўні з 8,6% у красавіку, і з высокай верагоднасцю застанецца вышэй за 9% у бліжэйшыя месяцы» — гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе эканамічных навін краін аперацый банка, перадае REFORM.by.

ЕАБР звяртае ўвагу, што на рост інфляцыі ў Беларусі істотны ўплыў аказвае павышэнне коштаў на паліва. Акрамя таго, праінфляцыйны ўплыў аказвае рост сусветных коштаў на прадукты харчавання і сыравінныя тавары, цяжкасці ў транспартна-лагістычных ланцужках, а таксама паскарэнне росту коштаў у Расіі.

Аналітыкі банка таксама пішуць пра высокія інфляцыйныя чаканні.

«З-за падвышаных інфляцыйных чаканняў, якое назіраецца з сярэдзіны красавіка, умацаванне беларускага рубля можа мець моцна абмежаваны ўплыў на змяненне спажывецкіх коштаў», — мяркуюць у ЕАБР.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: