ЕАБР: курс рубля могуць падтрымліваць грашовыя пераводы мігрантаў

Чыстая прапанова замежнай валюты падтрымлівае курс беларускага рубля, у тым ліку за кошт павелічэння паступленняў грошай у Беларусь ад людзей, якія з'ехалі з краіны, піша «Белорусы и рынок».

Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе эканомік краін аперацый Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).

"ЕАБР назірае ў апошнія месяцы і павелічэнне скарэкціраваных на сезоннасць аб'ёмаў прапановы валюты, і зніжэнне попыту з боку насельніцтва. Гэта можа быць звязана з запаволеннем росту даходаў хатніх гаспадарак і павышэннем працэнтных ставак па рублёвых дэпазітах. Нельга выключаць і магчымае павелічэнне паступленняў грашовых пераводаў мігрантаў ва ўмовах аднаўлення эканомікі Расіі і свету", — паведамілі ў ЕАБР.

Нагадаем, паводле афіцыйных звестак паводле вынікаў дзевяці месяцаў прапанова валюты перавысіла попыт на 180 мільёнаў долараў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: