ЕАБР папярэджвае пра рызыкі для пазыковай ўстойлівасці Беларусі

Еўразійскі банк развіцця ў штомесячным аглядзе эканомік краін-удзельніц ЕАБР папярэджвае аб рызыцы для пазыковай устойлівасці Беларусі.


У аглядзе адзначаецца што дзярждоўг краіны на 1 верасня павялічыўся на 1,4 п. п. да 35,1% ВУП, што звязана з павышэннем знешніх абавязацельстваў, якое адбылося як за кошт размяшчэння новых выпускаў аблігацый, так і за кошт паслаблення рубля.

«Выкананне кансалідаванага бюджэту з дэфіцытам, абмежаваныя фіскальныя і золатавалютныя рэзервы і напружаны графік плацяжоў па дзярждоўгу ў сярэднетэрміновай перспектыве павышаюць рызыкі для пазыковай устойлівасці рэспублікі», — лічаць у ЕАБР.

Трэба адзначыць, што ў аглядзе не згадваецца выдзяленне крэдыту ЕФСР у памеры 500 млн долараў, якое адбылося на мінулым тыдні.

У цэлым у ЕАБР мяркуюць, што аднаўленне эканомік краін-удзельніц банка будзе працяглым. Перадкрызіснага ўзроўню вытворчасці ўдасца дасягнуць толькі ў канцы 2021 года або ў 2022 годзе. Пры гэтым растуць рызыкі для эканамічнага росту, звязаныя з магчымым абмежаваннем або пагаршэннем умоў доступу на рынкі капіталу.

Паводле REFORM.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: