ЕБРР адмовіў уладам Беларусі ў крэдыце на рамонт моста ў Светлагорску

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця адмовіў у прадстаўленні крэдыту на рэканструкцыю аднаго з мастоў у Светлагорску.


Пра гэта распавёў кіраўнік Светлагорскага райвыканкама Дзмітрый Алейнікаў на сустрэчы з працоўным калектывам ЦКК, піша АФН са спасылкай на «Светлагорскія навіны».

Па словах Алейнікава, у ЕБРР ўжо была перададзена ўся дакументацыя, аднак банк у апошні момант адказаў адмовай.

Рашэнне аб рамонце моста ў Маладзёжным мікрараёне Светлагорску было прынята падчас прыезду Лукашэнкі летам 2020 года.

У цяперашні час аўтамабільны мост, пабудаваны са шматлікімі парушэннямі закрылі пасля экспертызы ў 2014 годзе з-за распачатага разбурэння апор моста. Праблема ў тым, што мост перакінуты праз чыгуначныя шляхі. Ад тэрмінаў рэканструкцыі гэтага аб'екта залежыць куды больш важныя праект — электрыфікацыі чыгуначных шляхоў у напрамку Светлагорска.

У лістападзе 2020 года ЕБРР адмовіўся фінансаваць новыя дзяржпраекты ў Беларусі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: