ЕБРР узмоцніць кантроль за фінансаваннем праектаў у Беларусі

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ўзмоцніць кантроль за фінансаваннем прыватных кампаній у Беларусі. Гэта будзе зроблена для таго, каб выключыць верагоднасць траплення сродкаў ЕБРР да афіляваных з дзяржавай структур. Аб гэтым заявіла прэзідэнт банка Адыль Рэно-Басо.


«Мы ўзмоцнім праверку, каб гарантаваць, што мы не падтрымліваем кампаніі, звязаныя з рэжымам і ўрадам, канцэнтруючыся на малых і сярэдніх прадпрыемствах, якія не маюць дачынення да дзейнасці ўрада ці ўрадавых чыноўнікаў», — цытуе прэзідэнта ЕБРР REFORM.by.

Банк у верасні мінулага года адмовіўся ад фінансавання праектаў у Беларусі, за выключэннем падтрымкі прыватнага бізнесу. Ён выказаў заклапочанасць развіццём падзей у Беларусі і заклікаў улады да павагі правоў чалавека і свабоды выказванняў.

Таксама сёння Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця апублікаваў чарговы агляд эканамічных перспектыў краін сваіх аперацый. Прагноз росту беларускай эканомікі ў новай справаздачы складае 0,5% у 2021 і 2022 гадах. У параўнанні з вераснёвым рэлізам ацэнка пагоршаная на 0,5 працэнтных пункта.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: