ЕФСР: Беларусь атрымала 1,5 млрд долараў на барацьбу з COVID-19

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця прааналізаваў міжнародную дапамогу краінам ЕФСР на барацьбу з пандэміяй COVID-19. Усяго краіны саюза атрымалі з усіх крыніц 2,7 млрд долараў.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Беларусь пры гэтым стала самым буйным атрымальнікам такой дапамогі ў суме 1,5 млрд долараў. Справа ў тым, што ЕФСР аднёс да яе крэдыты, якія ў верасні ўзгаднілі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Нагадаем, тады 500 млн долараў былі выдзелены са сродкаў ЕФСР і 1 млрд долараў у расійскіх рублях былі прадастаўлены Расіяй.

«У выпадку Беларусі стабілізацыйнае фінансаванне паступала з Расіі (у рамках праграмы двухбаковай дапамогі) і ад ЕФСР», — гаворыцца ў аглядзе, размешчаным на сайце ЕАБР.

Акрамя Беларусі ў справаздачы ЕФСР згадваюцца 315 млн долараў, атрыманыя Арменіяй, 474 млн долараў — Кыргызстанам і 422,5 млн долараў — Таджыкістанам.

reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: