Эксперт: Рэзкае патанненне фінансавання можа нашкодзіць эканоміцы

Ці будзе далей зніжацца стаўка рэфінансавання і як гэта паўплывае на велічыню камерцыйных ставак?


Іван Лагуцін, начальнік Упраўлення карпаратыўных продажаў МТБанка, мяркуе, што ажыўляць рэальны сектар з дапамогай «танных грошай» небяспечна:

Іван Лагуцін

Іван Лагуцін


 — Зараз шмат размоў вядзецца пра тое, ці будзе далей зніжацца стаўка рэфінансавання і як гэта паўплывае на велічыню камерцыйных ставак.

 Аднак варта сказаць, што стаўка рэфінансавання — гэта, хутчэй, нейкі макраэканамічны індыкатар. З яе дапамогай Нацбанк дэкларуе агульныя намеры адносна таго, як, на яго думку, павінен развівацца фінансавы сектар ў сярэднетэрміновай перспектыве. Наўпрост на кошт фінансавання стаўка не ўплывае. Гэта пацвярджаецца тым, што ў банкаў практычна няма ўласных камерцыйных крэдытаў, жорстка прывязаных да стаўкі рэфінансавання. Усе крэдыты, якія прывязаныя да яе ў той ці іншай ступені з'яўляюцца сацыяльнымі або «праграмнымі». Памер камерцыйных ставак залежыць больш ад кошту рэсурсаў на міжбанкаўскім рынку.

З пачатку года камерцыйныя стаўкі па крэдытах істотна ўпалі — па нашых ацэнках у 1,5-2 разы. У беларускіх рублях зараз стаўкі знаходзяцца ў дыяпазоне 21-24%, у валюце — 11-14%. Вядома, гэтыя паказчыкі  — «сярэдняя тэмпература па шпіталі». Так у нашым банку, напрыклад, можна атрымаць фінансаванне ў беларускіх рублях пад 13,5% — для стартапаў, а ў валюце — пад 9,9% — у выглядзе прамога крэдыту для новых кліентаў або пад 7,7% — у выглядзе гандлёвага фінансавання .

Прычым пераважную масу попыту фармуе крэдытаванне ў валюце (каля 70%). Гэта сведчыць аб тым, што ў краіне цяпер досыць умераныя дэвальвацыйныя чаканні — агенты не «ўцякаюць» у рублі, баючыся рэзкага скачка курсу, а спрабуюць атрымаць выгаду ад розніцы ў памерах працэнтных ставак. Гэта гаворыць аб пэўнай ступені даверу бізнесу фінансавай палітыкі, якая праводзіцца .

Да канца года мы не чакаем сур'ёзнага паніжэння камерцыйных ставак і стаўкі рэфінансавання.

Зараз, на мой погляд, намацаная тая мяжа, калі ўдаецца трымаць прымальныя стаўкі, кантраляваць інфляцыю і падтрымліваць абменны курс.

Як толькі мы рэзка апусцім стаўкі і захочам ажывіць рэальны сектар з дапамогай «танных грошай», то рызыкуем атрымаць чарговы шок на фінансавым рынку. Таму цяпер Нацбанк зніжае стаўку плаўна і глядзіць за рэакцыяй эканомікі. Для Нацбанка вельмі важна вярнуць давер эканамічных агентаў і стаць прагназуемым. Што цяпер і адбываецца.


Паводле ej.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: