Энергетыкі палічылі, колькі каштуе электраэнергія ў Беларусі і іншых краінах

Энергетыкі палічылі, як адрозніваецца кошт электраэнэргіі ў Беларусі і 7 іншых краінах — Германіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Польшчы, Літве, Латвіі, Расіі. Менш беларусаў, паводле інфармацыі «Белэнерга», плацяць за спажытую электраэнергію толькі расіяне.
У Нямеччыне насельніцтва аплачвае спажытую электраэнергію па 32,7 цэнта за квтг, у Вялікабрытаніі — 21,5 цэнта, у Грэцыі — 18,6 цэнта, у Латвіі — 17,9 цэнта, у Польшчы — 14,7 цэнтаў, у Літве — 13,5 цэнта. Інфармацыя па еўрапейскіх краінах прыведзена за 2016 г.

У Расіі насельніцтва плаціць за электраэнергію па 4,4 цэнта за квтг. Пры гэтым беларусы разлічваюцца з энергетыкамі па тарыфе 5,5 цэнта за квтг. Гэта прыкметна менш, чым у Германіі, але больш, чым у Расіі.

Пры гэтым для беларускіх прадпрыемстваў тарыфы на электраэнергію вышэй, чым для нямецкіх, літоўскіх, польскіх, грэцкіх, латышскіх і расійскіх. Вышэй тарыфы толькі ў Вялікабрытаніі.

«У большасці краін свету, наадварот, цэны на электраэнергію для насельніцтва, як правіла, вышэй у 1,5-2 разы, чым для прамысловасці, — дадаюць у «Белэнерга».

У арганізацыі адзначаюць, што для рэальнага сектара эканомікі тарыфы высокія з-за перакрыжаванага субсідавання насельніцтва — недаплата насельніцтвам за энергію да ўзроўню эканамічна абгрунтаваных затрат кампенсуецца за кошт устанаўлення больш высокіх тарыфаў для арганізацый.

Гэтую сістэму маюць намер ліквідаваць да 2025 года — з улікам запланаванага росту рэальных даходаў насельніцтва і сістэмы адрасных датацый асобным катэгорыям насельніцтва.

Паводле finance.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць