EPAM у другі раз трапіла ў топ-100 самых хуткарослых кампаній свету

Кампанія EPAM увайшла ў спіс «100 самых хуткарослых кампаній» за 2019 год па версіі часопіса Fortune, размясціўшыся на 71 месцы. Пра гэта паведамілі ў кампаніі. Пры гэтым EPAM стала адзінай кампаніяй у катэгорыі «Інфармацыйна-тэхналагічныя сэрвісы».
У рэйтынг Fortune 100 уваходзяць публічныя кампаніі, якія ацэньваюцца па суме такіх паказчыкаў, як сукупны гадавы даход, рост выручкі і прыбытак на акцыю за апошнія тры гады. З моманту свайго першага з'яўлення ў спісе Fortune ў 2015 годзе EPAM павялічыла прыбытак больш чым у два разы і значна пашырыла свае кансалтынгавыя і інжынерныя кампетэнцыі. Сёння ў кампаніі працуе больш за 33 тысячы супрацоўнікаў у 30 краінах свету.

З моманту выхаду кампаніі на IPO у 2012 годзе 30 кварталаў запар EPAM паказвае больш чым 20%-вы арганічны рост выручкі. У 2018 годзе выручка склала 1,84 млрд долараў ЗША. Па прагнозах кампаніі на 2019 фінансавы год яе выручка павінна вырасці больш чым на 20%.

Паводле TUT.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!