Еўрасаюз павышае кошт Шэнгенскіх віз да 80 еўра

Еўрасаюз прыняў рашэнне павысіць кошт Шэнгенскіх віз з 60 да 80 еўра.
Адпаведнае пагадненне Савет Еўропы зацвердзіў сёння, 20 лютага.

ЕС абнаўляе свае візавыя правілы, каб палепшыць умовы для законных падарожнікаў і пашырыць інструменты, даступныя для вырашэння праблем, звязаных з нелегальнай міграцыяй, гаворыцца ў дакуменце.

Новыя правілы дазваляюць падаваць заяўку на атрыманне візы за 6 месяцаў і не пазней, чым за 15 дзён да паездкі, забеспячваюць магчымасць запаўнення і падпісання заяўкі ў электронным выглядзе, уводзяць узгоднены падыход да выдачы шматразовых віз пастаянным падарожнікам са станоўчай гісторыяй віз на перыяд, які паступова павялічваецца ад 1 да 5 гадоў.

Каб дзяржавы-члены маглі лепш пакрываць выдаткі на афармленне візы, не ствараючы перашкод для заяўнікаў, візавы збор будзе павялічаны да 80 еўра. Перагляд сумы візавага збору будзе адбывацца кожныя тры гады.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!