Euronews: краіны ЕС абмяжуюць закупкі тытунёвых вырабаў з Беларусі

Краіны Еўрасаюза ўвядуць санкцыі на вытворцаў беларускага тытуню, піша Еўрарадыё са спасылкай на Euronews.
retail-loyalty.org

retail-loyalty.org

Як паведамлялася раней, краіны Еўрасаюза сёння ўзгаднілі эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Яны закрануць нафтахімічную і банкаўскую сферы, тэлекамунікацыі, калійную вытворчасць. Прыняцце санкцыяў запланаванае на наступны чацвер.

Як адзначае Euronews, краіны ЕС дамовіліся забараніць экспарт у Беларусь любога камунікацыйнага абсталявання, якое можа быць выкарыстанае для шпіянажу. Таксама плануецца ўзмацніць эмбарга на пастаўкі зброі.

Навіной з'яўляецца тое, што ЕС накладзе абмежаванні на закупкі тытунёвых вырабаў з Беларусі.

Варта дадаць, што вялікая частка цыгарэт з Беларусі трапляе ў краіны ЕС у выглядзе кантрабанды.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: