Фактчэк: мадэрнізацыя дрэваапрацоўкі і праўда «прынесла эканамічны эфект»?

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Дворнік расказаў, што на мадэрнізацыю прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі і цэлюлозна-папяровых вытворчасцей дзяржава выдаткавала $ 4 млрд., піша «Еўрарадыё».

ААТ "Барысаўдрэў" — сімвал праваленай мадэрнізацыі / TUT.by

"Укладзеныя ў тэхпераўзбраенне сродкі і стварэнне новых вытворчасцей сябе апраўдалі. Мадэрнізацыя прынесла эканамічны эфект", — заявіў чыноўнік 31 траўня, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў. Але падмацоўваць свае словы лічбамі не стаў.

 «Еўрарадыё» вырашыла даведацца, ці настолькі паспяховая мадэрнізаваная дрэваапрацоўка, як сцвярджае віцэ-прэм'ер. Пошук па справаздачах прадпрыемстваў за 2018 год паказаў: ні адзін з дзевяці заводаў не прынёс прыбытку. А ўсе разам яны згенерыравалі ў 2018 годзе 136,7 млн рублёў ($65 млн) чыстай страты.

Цэх ЗАТ "Маладзечнамэбля", якога мадэрнізацыя не закранула / Еўрарадыё

Цэх ЗАТ "Маладзечнамэбля", якога мадэрнізацыя не закранула / Еўрарадыё

Самым стратным з прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі у 2018 годзе стаў "Гомельдрэў"​ — -35 751 000 рублёў. На другім і трэцім месцах па стратах — "Мастоўдрэў" і "Барысаўдрэў": -17 737 000 рублёў і -17 188 000 рублёў адпаведна.

Далей топ "паспяховых" прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі выглядае так:

"Мазырскі ДАК" — -16 874 000 рублёў;

"Віцебскдрэў" — -16 092 000 рублёў;

"Рэчыцадрэў" — -13 856 000 рублёў;

"ФанДАК" — -9 298 000 рублёў;

"Івацэвічдрэў" — -6 386 000 рублёў;

"Магілёўдрэў" — -3 536 000 рублёў.

Эканамічны эфект, прынесены мадэрнізацыяй, відавочны.

euroradio.fm



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!